«Камуналка» будзе расці бясконца

З верасня ў Беларусі зноў даражэюць жыллёва-камунальныя паслугі. Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, які займаецца пытаннямі рэформаў у гэтай галіне, Уладзімір Навасяд прагназуе, што «камуналка» будзе расці бясконца.

Кошты дыктуе дзяржава-манапаліст, прычым непразрыста, тлумачыць ён.

Ды і само Міністэрства ЖКГ складае ўсяго 58 чалавек, якія абыходзяцца дзяржаве ў 1 мільён 200 тысяч долараў:

«А колькі каштуе ўся сфера – вычленіць немагчыма!», – кажа Навасяд.

Як працуе мафія ЖКГ? Чаму мы не робім рэформы ў гэтай сферы, як суседнія краіны? Чаму пракурорам заўжды будзе праца ў галіне ЖКГ? Пра гэта – у «Размове дня» Святланы Калінкінай.